Другі дзень Тыдня роднай мовы

20.09.2022

20 верасня прайшла промакцыя “Чытайце беларускае”. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 7-8 класаў.

Безумоўна, каб захаваць памяць пра славутых людзей, трэба дакрануцца да іх творчасці. У відэароліках, падрыхтаваных вучнямі нашай школы, былі прадстаўлены творы І.Шамякіна “Злая зорка”, Я.Коласа “Новая зямля”. Вучні зацікавіліся багатай і змястоўнай літаратурнай творчасцю, якая ніколі не страціць гуманістычнай і эстэтычнай каштоўнасці.

Таксама дзеці дэкламавалі вершы беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, юбілеі якіх прыпадаюць на Год гістарычнай памяці.