Трэці дзень Тыдня роднай мовы

21.09.2022

У рамках тыдня роднай мовы 21 верасня вучні школы прынялі удзел у флаер-фэсце “У любімай мове, роднай, ласкай, ах, якія словы…”. Гэта мерапрыемства  праводзілася з мэтай папулярызацыі і пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, выхавання ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці, любові да роднай мовы, фарміравання матывацыі да ўдзелу ў актыўнай творчай дзейнасці і падтрымкі творчых ініцыятыў.

У флаер-фэсце ўдзельнічалі вучні 5-9 класаў. Рабяты выканалі на камп’ьютары, затым раздрукавалі невялікія тэматычныя лістоўкі-рэкламы, выкананыя ў яркіх сакавітых фарбах.