Чацверты дзень Тыдня роднай мовы

22.09.2022

У рамках Тыдня роднай мовы вучні 9-ых класаў наведалі галерэю мастака Кастуся Качана. Вучням вельмі спадабалася. Гэта адна з першых уласных галерэй у Беларусі. Кастусь Качан - мастак-пейзажыст. Мастацтвазнаўцы называюць Кастуся Качана песняром беларускіх мястэчак. Вучні былі зачараваны спакойнымі пейзажамі і нацюрмортамі.