Адкрыццё Тыдня пачатковых классаў

19.02.2022

У дзень адкрыцця Тыдня пачатковых класаў прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Дэвізам дня сталі радкі : “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй па – беларуску”. Пачаўся дзень з гульні “Цудоўная крыжаванка”, у ходзе якой вучні першых класаў успомнілі назвы школьных рэчаў на беларускай мове. Вучні другога класа прынялі ўдзел у гульні “Пагавары са мной па – беларуску”, удзельнікі гульні выбіралі слова і перакладалі іх на беларускую мову. Вучням трэціх, чацвёртых класаў было прапанавана разгадаць рэбусы. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі жэтоны ў выглядзе васілька.