Пяты дзень Тыдня роднай мовы

23.09.2022

23 верасня ў рамках тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова” для вучняў 5-8 класаў была праведзена прэзентацыя навукова-даследчай работы “Мазаіка майго шчасця: бабуліны пацешкі і замовы, матуліны калыханкі”, аўтарам якой з’яўляецца вучаніца 11 класа Мацко Віталія. Яна на раённым конкурсе даседчых работ “Юнацтва. Навука. Культура” была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Мерапрыемства праводзілася з мэтай паглыбіць веды вучняў па беларускай літаратуры, пашырыць кругагляд, вучыць працаваць з навуковай літаратурай, рэалізоўваць свае веды на практыцы, прывіваць любоў да роднай мовы, спадчыны продкаў.

Віталія расказала пра этапы стварэння сваей працы і прадэманстравала практычны прадукт сваёй дагледчай працы – зборнік запісаных калыханак, пацешак і замоў. Які атрымаў назву “Мазаіка майго шчасця”, а таксама закладкі з калыханкамі для вучняў пачатковых класаў. Напрыканцы сустрэчы Віталія адзначыла, што беларусы не павінны забываць сваю мову, вытокі, Бацькаўшчыну.